Ім прадугледжваецца, што смяротнае пакаранне можа быць прыменена да службовай асобы ці вайскоўца, якія здрадзілі дзяржаве.

«У мэтах аказання стрымліваючага ўздзеяння на дэструктыўныя элементы, а таксама дэманстрацыі рашучай барацьбы са здрадай дзяржаве праектам Закона прапануецца ўнясенне змяненняў у санкцыю часткі 2 артыкула 356 КК, якія прадугледжваюць магчымасць прымянення выключнай меры пакарання ў выглядзе смяротнага пакарання за здраду дзяржаве, учыненай службовай асобай, якая займае дзяржаўную пасаду, або асобай, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца. У гэтай сувязі прыводзяцца ў адпаведнасць таксама артыкулы 58 і 59 КК», — гаворыцца ў праекце.

Таксама праектам закона ўносіцца змяненне ў артыкул 360 КК — мэтай здзяйснення злачынства замест нанясення шкоды эканамічнай бяспецы і абараназдольнасці становіцца прычыненне шкоды эканамічнай і (або) ваеннай бяспецы. Таксама артыкул 360 КК дапаўняецца заўвагай, якая дапускае вызваленне асобы ад крымінальнай адказнасці за падрыхтоўчыя дзеянні да дыверсіі ў выпадку яе прадухілення.

Апроч таго, у дыспазіцыю артыкула 3691 КК уносіцца дадатак «у мэтах устанаўлення адказнасці за распаўсюд заведама лжывых звестак, якія дыскрэдытуюць Узброеныя сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні, ваенізаваныя арганізацыі Рэспублікі Беларусь».

«Увядзенне такой прававой нормы будзе з'яўляцца дзейснай прэвентыўнай мерай распаўсюду заведама лжывай, не адпаведнай рэчаіснасці інфармацыі аб беларускай арміі і іншых сілавых структурах», — гаворыцца ў праекце.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Валя Дуб / Адказаць
07.12.2022
Палата "прадстаўнікоў" зрабіла сама сабе артыкул па якім цяпер іх усіх праз некаторы час чыкі-чыкі-чыкчырыкнуць.
1
AlexxelA / Адказаць
07.12.2022
Нетаварышы Хрэнін, Вальфовіч і інш. - падрыхтуйцеся на выхад!
0
Імя / Адказаць
07.12.2022
Палата прадстаўнікоў у першым чытанні прыняла законапраект «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці» 

Внимание, вопрос: эти "прадстаўнікі" понимают, что после приведения в исполнение первого такого приговора они становятся соучастниками политически мотивированных убийств? И что всякие сроки давности в этот момент исчезают, и сказать "время было такое" уже не выйдет.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру