Фота: Мінабароны Расіі

Фота: Мінабароны Расіі

«Пагроза ядзернай вайны… Вы маеце рацыю. Такая пагроза нарастае, чаго граху таіць», — адказаў Пуцін.

«Наконт таго, што Расія ні пры якіх абставінах не прыменіць першай. Але калі не прыменіць першай ні пры якіх абставінах, значыць, і другі таксама не прыменіць, таму што магчымасці прымянення ў выпадку нанясення ядзернага ўдару па нашай тэрыторыі моцна абмежаваныя», — заявіў расійскі прэзідэнт.

Пры гэтым ён запэўніў праваабаронцу, што ўся расійская стратэгія пабудавана вакол сустрэчнага ўдару ў адказ: «То бок, калі па нас наносіцца ўдар, мы наносім у адказ».

«Мы сваіх саюзнікаў будзем абараняць усімі наяўнымі ў нас сродкамі, — падкрэсліў Пуцін. — Мы не звар'яцелі, мы ўсведамляем, што такое ядзерная зброя».

«Гэтыя сродкі ў нас ёсць і яны ў больш прасунутым выглядзе знаходзяцца, чым у якой бы там ні было іншай ядзернай краіны. Але мы не збіраемся размахваць гэтай зброяй як брытвай, бегаючы па ўсім свеце. Але, вядома, зыходзім з таго, што яна ёсць. Гэта фактар, які не правакуе, а стрымлівае».

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
14