Кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны — Станіслаў Шушкевіч, Барыс Ельцын і Леанід Краўчук — афіцыйна дэнансавалі дамову аб утварэнні СССР і стварылі Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД).

СССР афіцыйна перастаў існаваць, крыху не дацягнуўшы да свайго 69-годдзя.

«Перш за ўсё, да распаду СССР прывяло тое, што гэта была турма народаў. Улада ў СССР прагнала са сваіх тэрыторый і кінула ў бязлюдныя рэгіёны Казахстана і Узбекістана дзесяць народаў. Другая прычына, па якой распаўся СССР, — усе рэспублікі і шэраг аўтаномій прынялі Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце. Не падтрымаць гэтыя пачынанні было нельга», — казаў Станіслаў Шушкевіч у інтэрв'ю Deutsche Welle, каментуючы круглую дату.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?