Нягледзячы на лічбы, Генпракуратура не лічыць, што карупцыі ў Беларусі стала больш.

«Гэта не азначае, што краіну накрыла хваля карупцыі. У гэтым выпадку варта казаць аб павышэнні эфектыўнасці работы па выяўленні супрацьпраўных дзеянняў», — лічыць Грэйба.

Самыя карупцыйныя сферы, па даных Генпракуратуры, — сельская гаспадарка, прамысловасць, будаўніцтва, транспарт, гандаль, адукацыя. Тут была выяўлена найбольшая колькасць карупцыйных злачынстваў.

Шкода ад іх склала 19 млн рублёў, яна кампенсаваная напалову. Астатняе дазволіць пакрыць арышт на маёмасць.

Удзельная вага карупцыйных злачынстваў у агульнай структуры злачыннасці, па даных Генпракуратуры, складае каля 2%.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Круць верць / Адказаць
08.12.2022
НН, пастаўце калі-ласка на навіны ванітуючы смайлік
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру