«Будзе разгледжана пытанне транслітарацыі ў геаграфічных назвах вуліц і населеных пунктаў з выкарыстаннем рускай мовы. Цяпер паступаюць звароты грамадзян па гэтым пытанні, і мы вырашылі разгледзець яго і ўнесці яснасць, як далей выкарыстоўваць рускую мову ў назвах вуліц, населеных пунктаў, у транспарце», — падкрэсліў Ігар Сергеенка, выступаючы перад Рэспубліканскім саветам па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыіі.

Таксама ён заявіў, што помнік народнаму адзінству павінен знаходзіцца ў цэнтры Мінска.

«На сённяшнім мерапрыемстве будуць разгледжаны некалькі пытанняў. Першае з іх — гэта вынікі комплекснай праверкі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук. Была створана рабочая група, у якую ўвайшлі спецыялісты з розных сфер. Ставілася мэта ацаніць навуковы патэнцыял нашага Інстытута гісторыі як галаўной арганізацыі даследчай дзейнасці», — сказаў Ігар Сергеенка. На мерапрыемстве плануецца разгледзець, як задзейнічаецца навуковы патэнцыял, як рыхтуюцца кадры вышэйшай кваліфікацыі ў Інстытуце гісторыі НАН. Гэты інстытут з'яўляецца каардынуючай структурай у сферы гістарычнай палітыкі Беларусі», — заявіў Сергеенка.

Пазней БелТА выдаліла паведамленне пра пытанне транслітарацыі са свайго сайта.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
Дачакаемася / Адказаць
08.12.2022
Магільшчыкі краіны. Але век так не будзе. Рана ці позна іншай уладзе паступяць звароты грамадзян адносна вашых далейшых лёсаў. 
0
Lićvin / Адказаць
08.12.2022
А чаму з расейскай? Хай адразу з кітяйскай робяць транслітэрацыю, сэнс з расейскай калі хутка да Ўрала будзе афіцыйнай украінская? 8⁠-⁠)
1
Паляшук / Адказаць
08.12.2022
Верагодна, мова муляе вочы акупантам падчас перасоўвання паміж палігонамі. Ці мясцовыя калабаранты ніяк не звыкнуцца да Беларусі ці ўжо нават Белоруссіі. Седзячы на фінансавых плынях з Масквы, быць Северо-Западным краем зручней. Але калі прыбраць усё беларускае з візуальнай і публічнай прасторы, зрабіць, як вы любіце, чысценька, акуратненька, залажыць усё ісцінно русской плітачкай і замаляваць у трыкалоры Ўласава ці стужкі Лугандона, то нахрана вы, недалёкія, Крамлю? Цалкам зрусіфікаваны край з ужо ўведзеным з вашага радаснага дазволу вайсковым кантынгентам - гэта фактычна вобласць рашкі, куды больш бяспечна паставіць свайго губернатара. Уявіце, Міша Бабіч, каторага вы з калькулятарам пад бокам пад смех з МЗС (тады яшчэ- МЗС, а цяпер - Белорусскій отдел МІД РФ) выкінулі з краіны... дык гэты Міша на Т-90 прыязджае ў Дразды і з нагі адчыняе дзверы ды закідвае боты на стол. Карціна маслам. І пачалі вы, дурні, да такога сцэнару рухацца ў 1995, працягнулі з падпісаннем "дарожных мапаў" і ўводам войска. Цяпер завяршыце астатнімі штрыхамі па русіфікацыі Беларусі для новых гаспадароў. Ідыёты самые настаяшчые. Адна просьба: мацуйце указальнікі з рускімі назвамі мацней, вам на іх яшчэ вісець.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру