Муж палітзняволенай журналісткі, асуджанай на пяць гадоў турмы, Ірыны Слаўнікавай Аляксандр Лойка лічыць: тое, што прапануе штаб Ціханоўскай і іншыя дэмакратычныя дзеячы, не працуе, паведамляе «Гомельская вясна».

«Усе кажуць, што павінны пачацца перамовы. І тое, што павінен, на мой погляд, — і не толькі на мой погляд — зрабіць штаб, гэта звярнуцца да дыпламатаў, звярнуцца ў першую чаргу да кіраўніцтва ЗША з прапановай, каб дыпламаты зноў вярнуліся ў Беларусь, і пачаліся перамовы», — гаворыць ён.

Аляксандр таксама паразважаў пра ўплыў санкцый на рэжым:

«Колькі ў свеце краін, на якія накладзеныя санкцыі? Паўночная Карэя, Іран, на які накладзеныя санкцыі больш за 40 гадоў, Венесуэла. І што? Дзесьці абрынуўся рэжым?»

Ірына Слаўнікава асуджаная да 5 гадоў калоніі за «арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, і стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім».

Тым часам бацькам палітзняволенай Ірыны Слаўнікавай далі сустрэцца з ёй пасля разгляду апеляцыі ў Вярхоўным Судзе. Бацькі расказалі мужу Ірыны, што яна выглядае добра і адчувае сябе бадзёра. Яна перакананая ў сваёй невінаватасці і ў тым, што яе зняволенне − гэта палітычны пераслед за журналісцкую дзейнасць.

Таксама Слаўнікава падзякавала за падтрымку ўсім блізкім, знаёмым і калегам. Яна верыць, што хутка справядлівасць возьме верх.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

21
Мойша / Адказаць
08.12.2022
Цьвярозая думка! Тое што дып місіі пакінулі краіну дапамагло толькі вове пуціну!
34
Прокисший бренди / Адказаць
08.12.2022
Может, нам всем лучше наручники ещё на себя одеть? Что он несёт?
31
какие ваши предложения? / Адказаць
08.12.2022
Сносишь что-то? Усиляй то, что осталось. Критикуешь? Предлагай!
Паказаць усе каментары/ 45 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру