На стадыі папярэдняга следства па хадайніцтве знаёмых і сваякоў абвінавачанай была абраная мера стрымання ў выглядзе асабістага паручальніцтва. У той жа дзень паручыцелі азнаёміліся пад роспіс з наступствамі, прадугледжанымі ў дачыненні да іх у выпадку невыканання абвінавачанай абавязку аб яўцы па патрабаванні органаў крымінальнага пераследу і суда.

Па заканчэнні судовага следства і выступленні дзяржаўнага абвінаваўцы ў спрэчках суд абвясціў перапынак. На наступнае пасяджэнне 31 кастрычніка абвінавачаная Кравец не з'явілася, адвакат таксама не ведаў пра прычыны яе адсутнасці.

Тады абвінавачанне запрасіла для Алены пазбаўленне волі тэрмінам на два гады ў калоніі агульнага рэжыму.

У развіццё падзей пастановай суддзі Гомельскага абласнога суда Алена Кравец была абʼяўлена ў вышук, мера стрымання ёй змененая на заключэнне пад варту.

А па патрабаванні пракуратуры следчы склаў у дачыненні да дваіх паручыцеляў пратаколы і сабраў неабходныя матэрыялы, якія былі накіраваныя ў суд для разгляду.

З улікам пазіцыі пракурора, пастановай суда Цэнтральнага раёна Гомеля на 57-гадовую С. накладзена грашовае спагнанне ў памеры 100 базавых велічынь (3 200 рублёў), а на 66-гадовага Ф. — 120 базавых велічынь (3 840 рублёў).

Алену Кравец першапачаткова затрымалі 26 ліпеня непасрэдна на працоўным месцы. Тады яе адпусцілі на наступны дзень і прысудзілі штраф па артыкуле 19.11 КаАП (распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў). А 4 жніўня Алену зноў затрымалі, ужо ў межах крымінальнай справы.

Мужа Алены Кравец таксама выклікалі ў Следчы камітэт, дзе сцвярджалі, што ён таксама перасылаў жонцы забароненую інфармацыю. Але нічога падазронага ў яго тэлефоне так і не знайшлі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру