«Наша аграэкасядзіба арганізоўвае і ўдзельнічае ў многіх праектах, накіраваных на захаванне біяразнастайнасці. Гэта значыць, мы ўдзельнічаем у рашэнні задач, накіраваных на ўстойлівае развіццё. Адзін з праектаў — гэта выраб і ўстаноўка калод для пчол, альбо бортніцтва, якое ўнесена ў сусветную спадчыну.

Мы лічым, што ўнікальнасць нашага праекта ў тым, што памяняны прыярытэты. Бортніцтва — промысел, накіраваны на атрыманне экалагічнага прадукту — мёду. А наша мэта — стварэнне ўмоў для жыцця дзікіх пчол. Калі яны засяліліся ў калоды, усё для іх спрыяльна і ёсць лішкі мёду, то яны ім з намі падзеляцца», — так апісаў свой праект Аляксандр Дарашэвіч.

Сусветная прэмія за ўстойлівае развіццё «Энергетычны глобус» («Energy Globe») на сёння з’яўляецца самай вядомай экалагічнай прэміяй ва ўсім свеце, заснаванай амерыканскім агенцтвам Arthur D. Little.

Для ўдзелу ў ёй можна прадстаўляць праекты, якія абараняюць наша навакольнае асяроддзе. Удзельнічаюць прыватныя асобы, кампаніі і НДА. Удзел бясплатны.

Усе праекты могуць разглядацца як на нацыянальнай, так і на глабальнай аснове. Праект пра бортніцтва перамог на нацыянальнай аснове.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру