Фота ілюстрацыйнае

Адзін з пацярпелых кіроўцаў распавёў, што некалькі месяцаў таму заключыў дамову з ТАА «Фарысан». Кампанія брала за пасярэдніцкія паслугі 8% ад чэка. Умовы здаваліся прывабнымі, паколькі ў іншых аўтапарках камісія магла складаць удвая больш — да 15 %. А працоўную дамову наймальнік і супрацоўнік падпісалі праз месенджар.

У выніку ж аказалася так, што ў ТАА «Фарысан» таксісту заплацілі толькі за першыя два тыдні працы, а за апошнія сем дзён каля 400 рублёў ён так і не дачакаўся. Кіраўніцтва кампаніі раптам знікла і перастала выходзіць на сувязь.

Пазней высветлілася, што такім чынам пацярпела каля 300 таксістаў. Хтосьці з іх недаатрымаў некалькі дзясяткаў рублёў ад заробку, а хтосьці — да паўтары тысячы. Пра гэта кіроўцы даведаліся ў выніку зносін у працоўным чаце.

Прэс-служба Яндэкс Go пацвердзіла наяўнасць праблемы: кампанія-пасярэднік сапраўды не выходзіць на сувязь, а кіроўцы не могуць атрымаць свае грошы. Пры гэтым, як удакладняецца, сэрвіс пералічыў сродкі своечасова.

У Яндэкс Go прынялі рашэнне па магчымасці дапамагчы пацярпелым таксістам і выказалі надзею, што ашуканыя работнікі цалкам атрымаюць свае грошы. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру