На адной з плошчаў іспанскага горада Алікантэ з 2019 года стаяць самыя вялікія ў свеце калядныя яслі пад назваю «Гіганцкая Батлейка».

Яны прадстаўляюць фігуры Святой Сям’і. Фігура Дзіцяткі Езуса мае памер больш за 3 метры, фігура Марыі — 10 метраў, а фігура святога Юзафа дасягае 17-і метраў у вышыню.

Гэтую арыгінальную батлейку стварыў Хасэ Мануэль Гарсія Эсківа, мясцовы мастак, які выканаў фігуры са штучных матэрыялаў і металу.

У 2019 годзе гэтая батлейка трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінэса, і з таго часу дасягненне нікім яшчэ не было пераўзыдзена.

Сёлета да Святой Сям’і дадаліся Тры Каралі. Самы вялікі з іх, Балтазар, мае вышыню больш за 16 метраў, Каспар трохі ніжэйшы за яго, а вышыня Мельхіёра складае 11 метраў.

Акрамя таго, у батлейку ўваходзяць таксама шэсць фігур анёлаў, размешчаныя ў розных месцах горада. Два з іх маюць 8 метраў у вышыню, астатнія — амаль па 9 метраў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру