Жывая і штучная елкі для Новага года. Фота: ecoelochka.by, touristshop.by

Жывая і штучная елкі для Новага года. Фота: ecoelochka.by, touristshop.by

Штучныя яліны для кватэр і карпаратываў

Расцэнкі на штучныя ялінкі залежаць ад вышыні, класа, а таксама наяўнасці ўпрыгожанняў. 

Арэнда да двух месяцаў 1,5-метровай штучнай елкі без упрыгожвання вагаецца ад 240 да 310 рублёў. Сасна такой жа вышыні — ад 180 да 250 рублёў.

Такія расцэнкі, напрыклад, выставіў інтэрнэт-сэрвіс пракату дэкаратыўных аксесуараў «Мінскі дэкаратар». Найдаражэйшую арэнду ў іх мае 3-метровая елка класа «Рэалістык» — да 625 рублёў. 1,5-метровая «літая» сасна мае найменшую цану — 250 рублёў.

Штучная ялінка з дэкорам. Фота: arenda.lia.by

Штучная ялінка з дэкорам. Фота: arenda.lia.by

Узяць у арэнду ад 1 да 3 дзён елку «Мінскі дэкаратар» прапануе для карпаратыўных імпрэз і фотасесій. Штучная 1,5-метровая ялінка абыдзецца ў 120 рублёў, а вышынёй у тры метры — 370 рублёў.

Сэрвіс знаходзіцца ў Мінску, таму кліентам з іншых гарадоў трэба падумаць, ці самім прыехаць па заказ, ці замовіць дастаўку. У выпадку дастаўкі трэба даплаціць. Яе цана залежыць ад кошту арандаванага тавару.

Кампанія «Тавары для актыўных людзей Touristshop» прапануе ўзяць у арэнду 1,5-метровыя ялінкі без дэкору танней — за 130 рублёў. Трохметровыя елкі — 340 рублёў. Карыстацца імі можна да 2 месяцаў.

За двухмесячную арэнду яліны Standard з дэкорам вышынёй у 1,5 метра трэба заплаціць 280 рублёў. Трохметровая прыгажуня — 690 рублёў.

1,5-метровая елка Optimal — 340 рублёў, а 3-метровая — 860 рублёў.

Штучная елка Standard з упрыгожаннямі. Фота: touristshop.by

Штучная елка Standard з упрыгожаннямі. Фота: touristshop.by

Арэнда ўжо ўбранай да свята 1,5-метровай елкі Premium — 400 рублёў, а 3-метровай — 1030 рублёў.

Кампанія прапануе елкі і іншых памераў: 180, 220, 250 см. Іх арэнда вагаецца ад 360 да 820 рублёў. 

Новы год з жывымі ялінкамі

Для прыхільнікаў адзначаць Новы год з жывой елкай таксама існуюць варыянты арэнды. Такога роду паслуг, аднак, няшмат. 

Жывая елка больш экалагічная, чым пластыкавая. Пакуль расце — выдзяляе кісларод. Яе трэба паліваць два разы на тыдзень. 

Жывыя яліны ў кадушцы прапануе ўзяць на 2-3-тыднёвы пракат фермерская гаспадарка з Гродзенскага раёна «Сядзіба Юбілейная». На яе інтэрнэт-пляцоўцы пазначаныя не толькі цэны, але і інструкцыі па доглядзе навагодняга атрыбута.

У фермераў елкі розных памераў, прадугледжаная дастаўка. На іх паслугі, аднак, могуць разлічваць толькі кліенты з Гродна і Мінска.

Найменшая, паўметровая елка для жыхароў Гродна каштуе 30 рублёў, Мінска — 60 рублёў.

Жывыя елкі для Новага года. Фота: ecoelochka.by

Жывыя елкі для Новага года. Фота: ecoelochka.by

Найбольш прыдатны варыянт для ўладальнікаў кватэр, раяць фермеры, — арандаваць звычайную елку памерам 60-100 см па цане 40 рублёў для Гродна і 70 рублёў для Мінска. Зручная для кватэрных умоў вышыня — 70-110 см. Гродзенцам такі памер елкі абыдзецца ў 50 рублёў, а мінчукам — у 80 рублёў.

Цана арэнды эксклюзіўнага варыянта блакітнай яліны да 2 метраў для гродзенцаў складзе 100 рублёў, а для жыхароў сталіцы — 130 рублёў. Фермеры засцерагаюць, што такія елкі найбольш уразлівыя і іх шанец на выжыванне ў няволі невысокі.

У выпадку, калі елка загіне, фермеры забяруць яе разам з кадушкай з зямлёй. Яны запэўніваюць, што кампенсацыі патрабаваць не будуць. Мінскім кліентам пачнуць дастаўляць ялінкі толькі 23 і 24 снежня.

У Гомелі на Каляды не будзе ніводнага беларускамоўнага свята для дзяцей

«Замест анёлаў — чырвонаармейцы, замест Віфлеемскай зоркі — савецкая пяціканцовая». У Гродне адкрылася выстава старых ёлачных цацак

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2