Лабавое сутыкненне на трасе пад Мазыром стала прычынай гібелі двух чалавек
Аварыя адбылася ў суботу 10 снежня каля 11:00 на 11-м кіламетры дарогі Р-37 «Міхалкі — Нароўля — мяжа Украіны (Аляксандраўка)». Як паведамілі ў МУС, 30-гадовы кіроўца Volkswagen Polo памёр на месцы, 50-гадовы мужчына, які знаходзіўся на пасажырскім сядзенні Jetta, памёр у машыне хуткай дапамогі.
Акрамя загінулых, у аварыі пацярпелі яшчэ два чалавекі, якіх даставілі ў бальніцу. Гэта 50-гадовы кіроўца Jetta і 62-гадовая пасажырка Polo.
Паводле папярэдніх звестак, 32-гадовы мазыранін, кіруючы аўтамабілем Volkswagen Polo, не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з сустрэчным Volkswagen Bora, пасля чаго здзейсніў лабавое сутыкненне з аўтамабілем Volkswagen Jetta.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ