Асноўныя палажэнні адказу польскіх уладаў.

  • Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі разумее патрэбу падтрымання культурнай і моўнай тоеснасці беларусаў, якія жывуць у Беластоку, а менавіта ў арганізацыі навучання беларускай мове.

  • У сувязі з гэтым быў складзены зварот да Прэзідэнта Рады Міністраў Матэвуша Маравецкага з просьбай знайсці адпаведнае прававое рашэнне і фінансавыя сродкі. Пакуль адказу на зварот не атрымана.

  • Паводле актуальнага права навучанне беларускай мове ў школах арганізавана толькі для польскіх грамадзян, якія належаць да нацыянальнай меншасці.

  • Разам з тым органы ўлады бачаць праблему, якая будзе абмяркоўвацца на супольнай сустрэчы прадстаўнікоў Міністэрства, урадавай адміністрацыі ваяводства і Дэпартамента адукацыі Беластока. Сустрэча запланаваная на студзень 2023 года.

Сутнасць праблемы, якая ўзнікла — што з усіх беластоцкіх школ беларускую мову цяпер выкладаюць толькі ў адной. Прычым вывучаць яе могуць толькі прадстаўнікі беларускай нацыянальнай меншасці — тыя дзеці, чые бацькі маюць польскае грамадзянства і лічаць сябе беларусамі.

Між тым у апошняй хвалі эміграцыі ў Польшчы ёсць нямала беларусаў, якія хацелі б забяспечыць дзяцей заняткамі беларускай мовы, але цяперашнія польскія законы не даюць ім такой магчымасці. 

Чытайце таксама:

Дыяспара Беластока збірае подпісы, каб арганізаваць урокі беларускай мовы для школьнікаў з Беларусі

Чаму дзеці мігрантаў з Беларусі не могуць вывучаць беларускую мову ў польскай школе і што тут можна зрабіць? 

Беларусы Беласточчыны здолелі адстаяць беларускамоўны дзіцячы садок. Улады хацелі аб'яднаць яго са школай

Клас
5
Панылы сорам
7
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0