Фуру на дарозе на прыстойнай хуткасці аб'язджае аўтамабіль нейкай спецыяльнай службы (магчыма, памежнай), і ў гэты момант пад колы ёй трапляе лось, які перабягаў дарогу. Машына падняла жывёліну на капот, лось зрабіў сальта ў паветры, упаў, а потым устаў і пайшоў у лес.
Якія пашкоджанні атрымаў аўтамабіль і наколькі пацярпеў лось, незразумела. Мяркуючы па відэа, кіроўца не спыніўся і працягнуў рухацца.





