Новае палажэнне ўступіць у сілу 1 студзеня 2023 года. Мінімальны ўзрост для куплі цыгарэт будзе пастаянна павышацца. Так, тым, хто праз 50 гадоў паспрабуе купіць цыгарэты, спатрэбіцца пасведчанне асобы, каб пацвердзіць, што яму не менш за 63 гады.

Разам з новай забаронай у сілу ўступяць іншыя палажэнні, закліканыя знізіць спажыванне тытуню. Так, у тытунёвых вырабах рэзка знізяць колькасць нікаціну, а цыгарэты стануць прадаваць у спецыялізаваных крамах. Агульная колькасць тытунёвых крам скароціцца ў дзесяць разоў — з 6000 да 600. Новыя папраўкі пры гэтым не абмяжуюць продаж вейпаў.

Паводле звестак, якія прыводзіць The Guardian, у Новай Зеландыі па стане на лістапад 2022 года колькасць людзей, якія кураць кожны дзень, зменшылася да 8% (у параўнанні з 9,4% летась), што стала мінімальным значэннем за ўсю гісторыю назіранняў. Пры гэтым, як адзначае выданне, колькасць курцоў вейпаў вырасла з 6,2% да 8,3%.

Улады Новай Зеландыі імкнуцца зрабіць краіну «свабоднай ад курэння» да 2025 года.

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0