«Варта выкарыстоўваць усе даступныя пляцоўкі для давядзення нашай сумленнай пазіцыі па пытаннях унутранай і знешняй палітыкі. Прычым рабіць гэта эфектыўна: не проста выдаць каментарый недзе, а працаваць актыўна і наступальна.

Нягледзячы на тое, што часам нас не хочуць чуць (ці робяць выгляд), вы павінны дабівацца таго, каб пазіцыя Беларусі была заяўлена выразна і гучна.

Няхай з намі цяпер не ўсе згаджаюцца, але голас Беларусі павінны чуць і разумець нашы падыходы, якія заўсёды адкрытыя, сумленныя і празрыстыя. Мы не вядзём ні двайных, ні трайных гульняў. Усё, што мы гаворым, і з'яўляецца нашай знешняй палітыкай», — сказаў Раман Галоўчанка.

Ён падкрэсліў: як бы ні былі негатыўна настроены ў адносінах да Беларусі асобныя заходнія колы, дыпламат абавязаны напрацоўваць базу замежных кантактаў высокага ўзроўню ў любых умовах.

«Гэта і ёсць асноўнае прызначэнне, асабліва для тых, хто працуе за межамі нашай Радзімы. Гэта датычыць у першую чаргу пасольстваў і іншых загранустаноў. Якімі б ні былі адносіны ў публічнай плоскасці, дыпламаты абавязаны весці і непублічную перагаворную работу», — адзначыў прэм'ер-міністр.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
12
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0