Здарэнне адбылося зранку 13 снежня на рэйсе DP 505. Беларус Аляксандр быў на ім другім пілотам.

Беларусу стала кепска адразу пасля набору вышыні. Сімптомы нагадвалі прыступ эпілепсіі: пачаліся сутаргі рук і ног, Аляксандр не кантраляваў свае дзеянні.

Сам мужчына заявіў, што такое з ім здарылася ўпершыню, усе даведкі ў яго таксама ў парадку. Аднак следчыя падазраюць, што Аляксандр мог хаваць захворванне.

У адносінах да пілота і медыкаў кампаніі, адказных за перадпалётны агляд, пачалі праверку. Беларуса адхілілі ад палётаў, яму пагражае страта ліцэнзіі.

Іншыя крыніцы, аднак, сцвярджаюць, што пілот страціў прытомнасць і быў дастаўлены з высокай тэмпературай у інфекцыйную бальніцу, дзе змешчаны на каранцін.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
7
Сумна
5
Абуральна
4