Дуэт «Красная зелень» працягвае тур па Польшчы і Літве
Дуэт «Красная зелень» працягвае тур па пяці польскіх гарадах і Вільні. Пачалі 26 лістапада канцэртам у Беластоку, 3 снежня працягнулі ў Гданьску, а 16 і 18 снежня будуць сталічныя выступы — зразу ў Вільні, а пасля ў Варшаве.

Заключныя пункты турнэ: 21 снежня — ва Уроцлаве і 23 снежня ў Познані.
«Прыходзь на канцэрт, каб палучыць зарад бодрасці і рашыцельнасці ад заслужаных угалоўнікаў страны. Усе мерапрыяція санкцыяніраваны амерыканскімі куклаводамі», — сцвярджаюць выканаўцы Андрэй Павук і Маргарыта Ляўчук.
Падрабязнасці і магчымасць набыць квіткі — тут.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ