Фота: pexels.com

Фота: pexels.com

Псіхолагі выдзяляюць розныя тыпы адзіноты, піша Wall Street Journal.

Міжасобасная адзінота — тое, што вы адчуваеце, калі ў вашым жыцці не хапае людзей, да якіх вы не абыякавыя самі і якія, са свайго боку, клапоцяцца і пра вас.

Экзістэнцыяльная адзінота — гэта пачуцце адзіноты ў натоўпе, адчуванне, што ніхто не разумее цябе, твайго я, таго, што табе важна. У святочныя дні яно асабліва распаўсюджанае. З вамі бывала такое, што вы вяртаецеся дахаты і сустракаецеся з роднымі, і пры гэтым адчуваеце, што яны вам нібыта чужыя? Гэта і ёсць экзістэнцыяльная адзінота.

Пра які б з відаў «святочнай» адзіноты ні ішла мова, вось што можна з ёй зрабіць.

Перш за ўсё, высветліце, якую адзіноту вы адчуваеце. Вам трэба больш людзей у вашым жыцці? Або вы жадаеце адчуваць сябе больш звязаным з іншымі? Можа, вам трэба праводзіць больш часу далёка ад людзей, якія прымушаюць вас адчуваць сябе адзінокім? Калі праявіць цікавасць да сваёй адзіноты, гэта дапаможа зразумець, што вам на самай справе патрэбна.

Галоўнае, што трэба памятаць — іншыя людзі таксама адчуваюць адзіноту і, больш за тое, дзеляцца сваім вопытам. Шукайце кнігі, песні і фільмы, у якіх расказваюцца гісторыі людзей, якія змагаюцца з адзінотай.

Калі мы самотныя, то часта паўтараем сабе, што нікому мы не трэба, і гэта прымушае нас яшчэ больш замыкацца ў сабе. Каб разарваць гэтае заганнае кола, паспрабуйце пераключыцца на нешта іншае: займіцеся медытацыяй, пагуляйце або напішыце пісьмы палітвязням, пашліце ім пераводы.

Імкняцеся да сувязі з кімсьці іншым? Уявіце, як вам хацелася б, каб гэтая сувязь выглядала і адчувалася. А потым папрактыкуйце невялікую арт-тэрапію: запішыце свае ўражанні і ўспаміны, памалюйце ці зрабіце калаж са старых фота.

Даследаванні паказваюць, што агульны досвед і адчуванне, што мы на яго аднолькава рэагуем, дапамагаюць нам наладзіць сувязь з іншымі. Калі хочаце зблізіцца з некім, працуйце з ім разам, гуляйце, гатуйце разам, рызыкуйце разам, разам дапамагайце іншым. 

Нарэшце, у вашым жыцці, хутчэй за ўсё, ёсць іншыя людзі, проста вы нейкі час не кантактавалі з імі. Замест таго, каб чакаць званка ад іх і казаць, што вы нікому не цікавыя, пазваніце гэтым людзям, напішыце ім, аднавіце сувязь з імі.

Топ-7 кніг для ўсёй сям’і, якія варта пачытаць на Каляды

Дзе ў Мінску можна будзе сустрэць Новы год

«Дзіця пачало тузаць за футра са словамі: «Трэба ў разетку ўключыць!» Дзяды Марозы і Снягуркі расказваюць пра сваю працу

Клас
16
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
1