Фота: Вячаслаў Ратынскі / УНІАН

Фота: Вячаслаў Ратынскі / УНІАН

«Расійская мабілізацыя спрацавала. Гэта няпраўда, што іх праблемы настолькі жудасныя, што гэтыя людзі не будуць ваяваць. Яны будуць ваяваць. Цар кажа ім ісці ваяваць, і яны ідуць ваяваць. Я вывучаў гісторыю дзвюх чачэнскіх войнаў — усё было гэтак жа. Магчыма, у іх не так добра з рыштункам, але яны ўсё роўна ўяўляюць для нас праблему. Паводле нашых ацэнак, у іх ёсць рэзерв у 1,2—1,5 млн чалавек… Расіяне рыхтуюць каля 200 тысяч новых салдат. Я не сумняваюся, што яны зноў пойдуць на Кіеў», — сказаў Залужны.

Па словах генерала, у прыватнасці, ужо ў студзені, але, хутчэй за ўсё, вясной, РФ можа пачаць вялікі наступ з Данбаса на ўсходзе, з поўдня ці нават з Беларусі.

Расійскія войскі будуць імкнуцца адціснуць украінскія сілы і нават могуць ажыццявіць другую спробу ўзяць Кіеў.

Залужны разам з Уладзімірам Зяленскім і камандуючым Сухапутнымі войскамі генералам Аляксандрам Сырскім папярэдзілі пра некалькі крытычных месяцаў наперадзе.

Галоўнакамандуючы УСУ ўпэўнены, што расіяне як і падчас Другой сусветнай вайны, дзесьці за Уралам рыхтуюць новыя рэсурсы.

«Боепрыпасы рыхтуюцца, не вельмі добрыя, але ўсё ж. Гэта не будуць тыя рэсурсы, якія маглі б быць за два гады перамір'я. Гэта будзе паршыва, і баявы патэнцыял будзе вельмі і вельмі нізкім, нават калі ён набярэ яшчэ мільён чалавек у войска, каб кідацца трупамі, як гэта рабіў Жукаў, гэта ўсё роўна не прынясе жаданага выніку».

Заходнія крыніцы паведамляюць, што камандуючы расійскімі войскамі генерал Сяргей Суравікін заўсёды разглядаў канфлікт з Украінай як шматгадовы.

Генералы Уладзіміра Пуціна ўпарта працягваюць падрыхтоўку і разгортванне нядаўна мабілізаваных войскаў і перааснашчэнне прамысловасці, каб дапамагчы вайскоўцам — у тым ліку, як кажуць украінскія камандзіры, шляхам вытворчасці артылерыйскіх снарадаў.

Залужны таксама кажа, што замарожванне вайны паўтарыла б памылку трох гадоў, якія папярэднічалі ўварванню 24 лютага 2022 года: «За гэты час Пуцін бясконца размаўляў з лідарамі Захаду, якія патуралі яму, у той жа час рыхтуючы войска да ўварвання».

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
10
Сумна
8
Абуральна
50