«Узарваўся адзін з падарункаў, якія камендант атрымаў падчас працоўнага візіту ва Украіну 11-12 снежня гэтага года, дзе сустрэўся з кіраўніцтвам паліцыі і аварыйна-выратавальных службаў Украіны», — паведамілі ў польскім ведамстве.
Камендант атрымаў лёгкія раненні і быў шпіталізаваны. Польскі бок папрасіў украінскі даць тлумачэнні.





