«Прычынай выбуху стаў стрэл з гранатамёта, які захоўваўся ў «засакрэчаным памяшканні». Прычына інцыдэнту не ўстаноўлена, але, па словах чалавека, які мае доступ да месца здарэння, з гранатамётам гуляліся супрацоўнікі паліцыі, якія знаходзіліся ў пакоі», — піша Gazeta Wyborcza.

Таксама выданне піша пра дэталі шпіталізацыі галоўнага каменданта паліцыі Польшчы Яраслава Шымчыка з прычыны інцыдэнту. Адзначаецца, што ў выніку выбуху камендант страціў слых, але неўзабаве ён аднавіўся. Ягоны кабінет быў над пакоем, дзе адбыўся выбух.

Чытайце таксама:

У штаб-кватэры польскай паліцыі здарыўся выбух

Клас
1
Панылы сорам
20
Ха-ха
11
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
0