На сёння таксама абвешчаны аранжавы ўзровень з-за снегападу
Сёння, у пятніцу, у Беларусі будзе воблачна. Раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуецца снег, мокры снег, а днём па поўдні краіны ў многіх раёнах моцны снег, месцамі завіруха.
Месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні з пераходам на паўднёва-ўсходні ноччу 3—8 м/с, днём 5—10 м/с, па поўдні краіны парывы ўзмоцняцца да 14 м/с.
Уначы тэмпература паветра складзе мінус 7—13 градусаў.
Днём чакаецца ад 0 градусаў па поўдні да мінус 8 па поўначы Беларусі.
У Мінску днём чакаецца мінус 4—6 градусаў, снег.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ