Агулам з 2015 па 2022 год былі прынятыя рашэнні пра блакаванне 8 025 інтэрнэт-рэсурсаў ды іх састаўных частак. Такім чынам, 2022 год стаў самым «плённым».

Паведамляецца, што за 2021 год Мінінфарм уключыў у «экстрэмісцкі спіс» 684 сайты на падставе 420 рашэнняў судоў. Паводле заяў МУС, у 2021—2022 гадах суды прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» 778 тэлеграм-каналаў ды іншых інтэрнэт-рэсурсаў.

Больш за 300 тэлеграм-каналаў і чатаў былі прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі». А дзейнасць больш як 160 тэлеграм-каналаў і чатаў уладам удалося спыніць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2