Для эксперыменту выбралі па тры школы ў кожнай вобласці плюс тры ў Мінску. 

Першы раз школьнікі наведаюць сталовую прыкладна праз 3,5 гадзіны пасля пачатку заняткаў — гэта пазней, чым было раней. Прытым на сталах у іх будзе не сняданак, а абед, бо вучні, маўляў, прыходзяць у школу, ужо паснедаўшы дома, і ў выніку прыгатаваныя школьнымі кухарамі стравы застаюцца недаедзенымі.

Колькасць паходаў у сталовую будзе залежаць ад часу знаходжання ў школе. Калі яно ад 3,5 да 6 гадзін, то дастаткова аднаразовага харчавання, ад 6 да 10 гадзін — двухразовага, а больш за 10 гадзін ужо прадугледжвае трохразовае харчаванне.

У вясковых школах эксперыментаваць не будуць, усё застанецца, як і раней.

Ва ўрадзе таксама падкрэслілі, што прадугледжана распрацоўка дзённага меню, а на яго аснове з'явіцца і прыкладнае двухтыднёвае з улікам смакавых пераваг па выніках анкетавання бацькоў і школьнікаў.

Праект плануюць завяршыць 30 красавіка, пасля чаго прааналізуюць яго вынікі.

Раней праблема школьнага харчавання падымалася на самым высокім узроўні: сам прэм'ер Раман Галоўчанка казаў, што вучням прапануюцца «заведама нясмачныя, аднастайныя, неэстэтычна аформленыя стравы» і з гэтым трэба штосьці рабіць.

Чытайце таксама:

У Гродне і Віцебску вучням у школах арганізуюць «шведскі стол»

Галоўчанку не падабаецца школьнае харчаванне: «заведама нясмачныя, аднастайныя, неэстэтычна аформленыя стравы»

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1