2 сакавіка 2021 года мужчына прачытаў у сацсетцы «ВКонтакте» публікацыю аб тым, што жанчыну асудзілі за абразу прадстаўніка ўлады. Пад публікацыяй Алег пакінуў у дачыненні да Сяргея Лабаева, супрацоўніка інспекцыі па справах непаўналетніх Бярозаўскага РАУС, каментар, які суд палічыў абразлівым.
Жыхара Бярозаўскага раёна асудзілі за «маральныя пакуты» міліцыянера
У судзе Бярозаўскага раёна 24 лістапада асудзілі Алега Бязбабіча паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Алена Нямкова прызначыла Алегу два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»), паведамляе «Вясна».