Фота: energyexpo.by

Фота: energyexpo.by

«З 10 лістапада гэтага года было прынята рашэнне аб ліквідацыі. Гэта значыць, Siemens AG сыходзіць з беларускага рынку», — паведамілі ў офісе.

У кампаніі не сталі каментаваць, хто цяпер будзе абслугоўваць абсталяванне Siemens у Беларусі. Аднак удакладнілі, што прамым продажам займаліся аўтарызаваныя партнёры, такія як SIMATEK, ТАА «Інасат-Аўтаматызацыя», «Сенкам-Аўтаматыкс», «АМСІ тэхна», «Еўрапейская электратэхнічная кампанія». Сфера дзейнасці гэтых арганізацый таксама ўключае ў сябе наладку і сэрвіснае абслугоўванне.

У лістападзе Siemens прадаў увесь свой фінансавы і лізінгавы бізнэс у Расіі.

Улетку гэтага года аб згортванні прысутнасці ў Расіі паведаміла і шведская Siemens Energy, якая ў 2020 годзе пасля карпаратыўнай рэарганізацыі ператварылася ў самастойную кампанію. Тады ж сталі з'яўляцца паведамленні аб прыпыненні супрацоўніцтва Siemens з беларускімі арганізацыямі, уключаючы ДВА «Белэнерга». Аднак у 2021 годзе шведская Siemens Energy працягвала выконваць кантракт на пастаўку газавых турбін для патрэб беларускай энергасістэмы.

У маі шведы паставілі першую газатурбінную ўстаноўку Siemens SGT-800 для пікава-рэзервовых энергакрыніц і генератар на Наваполацкую ЦЭЦ. Затым — у філіял ЦЭЦ — «РУП»Мінскэнерга». Усяго ў Беларусь павінна было паступіць 16 газавых турбін, у тым ліку для «Брэстэнерга» і «Віцебскэнерга». Ці выкананыя ўсе гэтыя кантракты, «Белэнерга» не паведаміла.

Клас
11
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
7
Абуральна
3