Фота: «Дынама-Брэст» 

Фота: «Дынама-Брэст» 

Хачарыдзі пакінуў клуб у студзені 2021-га. Зайцаў тады перастаў спансаваць «Дынама» , клуб змяніў форму ўласнасці і перайшоў на дзяржбюджэт. Праз некалькі месяцаў футбаліст заявіў прэтэнзіі. Але ў клубе занялі пазіцыю, што новая юрасоба гульцу нічога не вінная.

Цяпер выданне «Вечаровы Брэст» напісала, што пагашэнне няўстойкі ўсклалі на вядомага брэсцкага бізнэсмена, які меў дачыненне да клубаў вышэйшай лігі «Дынама-Брэст» і «Рух». Ён цалкам пагасіў абавязкі перад Хачарыдзі.

Аляксандр Зайцаў — саўладальнік кампаніі «Брэміна груп». Пасля 2020 года ён трапіў пад санкцыі ЕС і ЗША як «кашалёк» Лукашэнкі.

Клас
20
Панылы сорам
8
Ха-ха
12
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
3