У Мінадукацыі ўдакладняюць, што з 1 студзеня вырастуць заробкі настаўнікаў, выкладчыкаў, майстроў вытворчага навучання ўстаноў адукацыі (аклады ім павысяць на 6%), прафесарска-выкладчыцкага саставу (15%).

Таксама павысяць заробкі метадыстаў і кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, адасобленых падраздзяленняў, якія займаюцца навукова-метадычнае забеспячэннем. Ва ўстановах рэспубліканскага ўзроўню прыбаўка складзе 30% ад акладу, а на абласным і раённым узроўні — 20%. У першым выпадку гаворка ідзе пра супрацоўнікаў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі, Нацыянальнага інстытута адукацыі Мінадукацыі, Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, а ў другім — інстытутаў развіцця адукацыі, вучэбна-метадычных цэнтраў, вучэбна-метадычных кабінетаў.

«Устаноўлена надбаўка за характар працы рабочым, дзяжурнаму па інтэрнаце, дзяжурнаму па рэжыме, сакратару вучэбнай часткі, работнікам бюджэтных арганізацый сферы адукацыі, чые пасады з'яўляюцца агульнымі для ўсіх відаў эканамічнай дзейнасці, замест базавай даплаты да мінімальнай заработнай платы», — удакладнілі ў Мінадукацыі.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1