Ён таксама паведаміў, што ў самім горадзе чатыры чалавекі атрымалі раненні сярэдняй цяжкасці.

Раней, у 12:36, стала вядома, што над горадам і яго наваколлем спрацавала сістэма СПА.

Пра характар абстрэлу, мэтаў і напрамкаў, адкуль ён узяўся, губернатар не расказаў, аднак у яго паведамленні гаворыцца аб «прылёце снарада».

Па словах губернатара, у горадзе ў мікрараёне «Прамень» пашкоджаныя шыбы ў чатырох шматкватэрных дамах, у прыватным сектары пашкоджаныя 14 дамоў і дзевяць аўтамабіляў, аднак пра характар гэтых пашкоджанняў губернатар таксама не распавёў.

У Белгарадскім раёне, па яго словах, пашкоджаная птушкафабрыка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?