Усяго ў акварыуме AquaDom вышынёй у шэсць паверхаў жыло каля 1500 трапічных рыб. Пасля таго, як рэзервуар лопнуў, выцеклая вада вынесла іх на падземную паркоўку.

Спачатку журналісты выказвалі здагадку, што ўсе рыбы загінулі, аднак на самай справе частку з іх удалося ўратаваць — цяпер асобін, што выжылі, размеркавалі паміж Берлінскім заапаркам, іншымі акварыумнымі комплексамі і сеткай прыватных заводчыкаў.

Адзначаецца, што рэдкім рыбам не далі загінуць ратавальнікі, якія прыехалі на месца. Яны шукалі марскіх жыхароў па ўсім гасцінічным комплексе. Некаторым рыбам пашанцавала: вада пасля паломкі ў некаторых месцах сабралася такім чынам, што яны маглі працягваць у ёй плаваць.

Сярод выратаваных асобін: рыба-блазан, рыба-доктар і нават рыба-мыш.

Акварыум, што лопнуў у Берліне, быў самым вялікім цыліндрычным акварыумам у свеце.

Чытайце таксама:

У цэнтры Берліна разбіўся 16-метровы акварыум

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
0