Вадзім Шурмель у расійскай вайсковай форме (ён быў выпускніком Вайскова-транспартнага ўніверсітэта Чыгуначных войск РФ)

Вадзім Шурмель у расійскай вайсковай форме (ён быў выпускніком Вайскова-транспартнага ўніверсітэта Чыгуначных войск РФ)

Інфармацыю пра смерць Шурмеля ўскосна пацвердзілі ў Рэчыцкім РАУСе. «Няма больш такога!» — паведаміў дзяжурны.

Пахаванне прайшло ў суботу, а каля гарадскіх могілак жыхары горада назіралі калону з міліцэйскіх машын. У Вадзіма Шурмеля засталося трое дзяцей.

Маёр Вадзім Шурмель у апошнія гады працаваў старшым участковым інспектарам міліцыі Рэчыцкага РАУСа на чатырох сельскіх адміністрацыйных участках. Акрамя характэрнай для ўчастковага інспектара дзейнасці, паводле «Флагштока», ён займаўся пераследам актывістаў.

Рэчыцкі актывіст узгадвае пра дзейнасць інспектара:

«Ён [Шурмель] па палітычных працаваў, пераследаваў у сацсетках, вёў перапіскі, тыпу я нармальны, на вашым баку, вяртайцеся ў Рэчыцу. Ішоў на збліжэнне, спрабуючы даведацца інфармацыю».

У 2020 годзе Шурмель складаў пратаколы на ўдзельнікаў мірных шэсцяў па артыкуле 23.34. Як правіла, пасля суда па гэтым артыкуле жыхары Рэчыцы адпраўляліся на суткі ў ІЧУ.

У 2021 годзе Вадзім Шурмель вёў справу рэчычаніна Аляксандра Рыбчанкова, якую суд вярнуў на дапрацоўку. Аляксандр абвінавачваўся ў тым, што правёў пікет без атрымання дазволу Рэчыцкага АУС. Пікетам міліцыя палічыла публікацыю фатаграфіі на старонцы ў «Аднакласніках» з нацыянальным сцягам Беларусі.

Клас
90
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
4
Сумна
5
Абуральна
5