Аляксандр Ярашук і Сяргей Антусевіч

Аляксандр Ярашук і Сяргей Антусевіч

Усе абвінавачаныя па справе БКДП цалкам прызналі віну, піша БелТА.

Паведамляецца, што яны абвінавачваюцца, у прыватнасці, «у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады — супрацоўнікаў МУС, што пацягнула парушэнне працы транспарту і прадпрыемстваў».

Сяргей Антусевіч

Сяргей Антусевіч

Прафсаюзныя актывісты абвінавачваюцца па ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), а Аляксандр Ярашук і па ч. 3 арт. 361 (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы).

Ірына Бут-Гусаім

Ірына Бут-Гусаім

БКДП аб'ядноўваў Свабодны прафсаюз Беларусі, Свабодны прафсаюз металістаў, Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці і Беларускі незалежны прафсаюз.

25 лістапада пачаўся судовы працэс над актывістамі беларускіх незалежных прафсаюзаў — палітвязнямі Генадзем Фядынічам, Васілём Берасневым і Вацлавам Арэшкам.

Іх абвінавачваюць у закліках да мер абмежавальнага характару, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130), стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзеле ў ім (ч. 1 і ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса). 

Лідараў прафсаюзаў затрымалі ў сярэдзіне красавіка. Тады былі затрыманыя 15 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
40

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?