Расійскія вайскоўцы на беларускіх палігонах. Скрын відэа Мінабароны РФ

Расійскія вайскоўцы на беларускіх палігонах. Скрын відэа Мінабароны РФ

Chatham House апублікаваў апытанне, праведзенае з 11 па 20 лістапада 2022 года сярод гарадскога насельніцтва з дапамогай інтэрнэт-інтэрвʼю (CAWI). На практыцы гэта азначае, што выбарка была абмежаваная карыстальнікамі інтэрнэту. Сацыёлагі прызнаюць, што асцярогі рэспандэнтаў пры праходжанні апытання таксама мелі ўплыў на вынікі.

Даследчыкі вылучылі чатыры групы ўдзельнікаў апытання ў залежнасці ад частаты атрымання навін з розных СМІ. Групы атрымаліся амаль роўнымі. Траціна прызналася, што атрымлівае інфармацыю з дзяржаўных СМІ, чвэрць — з недзяржаўных, столькі ж — з абедзвюх крыніц, 18% рэдка глядзяць і першыя, і другія.

Стаўленне да мабілізацыі ў Расіі

Адзін з блокаў апытання Chatham House тычыўся стаўлення беларусаў да мабілізацыі ў Расіі. Амаль усе апытаныя беларусы пра яе ведаюць.

Значна горш з інфармацыяй пра тое, што адбываецца ў самой Беларусі. Пра тое, што ў нашай краіне разгарнулі сумесную рэгіянальную групоўку Узброеных Сіл Беларусі і Расіі чулі толькі 63% апытаных беларусаў, прычым 17% тых, хто чуў, не вераць гэтай інфармацыі.

Тое, што на тэрыторыі Беларусі праводзяць трэніроўкі расіян, якіх будуць адпраўляць у месцы баявых дзеянняў, чулі менш за палову апытаных — 44%. І траціна з іх не верыць, што гэта праўда.

Беларусы, якія самі амаль адзінадушна не хочуць удзельнічаць у расійска-ўкраінскай вайне, падзяліліся ў меркаванні наконт частковай мабілізацыі ў Расіі.

42% у той ці іншай ступені мабілізацыю падтрымліваюць, 34% — не падтрымліваюць.

У той жа час 39% падтрымліваюць выезд расіян з краіны ў жаданні пазбегнуць мабілізацыі, 38% такога ўнікнення не разумеюць.

37% — за іншыя спосабы ўнікнуць мабілізацыі: за адмову атрымліваць позву, пераезд да сяброў унутры краіны і іншае. І столькі ж такія дзеянні не падтрымліваюць.

Чытайце таксама:

Свядомых ці савецкіх — каго больш сярод беларусаў? Новае даследаванне беларускай ідэнтычнасці

«Ідэя «беларускай Швейцарыі» блізкая масавай свядомасці». Доктар сацыялогіі пра чаканні і настроі беларусаў 

Як змянілася стаўленне беларусаў да вайны за паўгода — новае сацдаследаванне

Клас
11
Панылы сорам
103
Ха-ха
6
Ого
3
Сумна
10
Абуральна
15