Фота: Sota

Фота: Sota

Кліментавай прызначылі 30 тысяч расійскіх рублёў штрафу (каля 485 даляраў), паведамляе аб'яднаная прэс-служба судоў Цюменскай вобласці. Упершыню суд разгледзеў адміністрацыйны пратакол у дачыненні да Кліментавай з-за надпісу «Не в***е!» ў кастрычніку.

Як пісалі мясцовыя СМІ, 24 верасня дзяўчына выйшла на плошчу Адзінства і Згоды і зрабіла надпіс крэйдай на асфальце. Паліцэйскія западозрылі ў гэтым «выражэнне негатыўнага стаўлення да расійскіх Узброеных сіл» і даставілі яе ў пастарунак.

Дзяўчына заявіла, што мела на ўвазе «не вобле», а не «не вайне», бо «адчувае непрыязнасць да гэтага віду рыб». У выніку суд спыніў справу, паказаўшы, што паліцыі не ўдалося абвергнуць такое тлумачэнне. Кліментавай нават вярнулі крэйду, якой яна зрабіла надпіс.

Пасля навіны аб гэтым рашэнні суда — адным з нямногіх выпадкаў, калі ўдалося дамагчыся адмены пратакола аб «дыскрэдытацыі» арміі, — вобла стала своеасаблівым сімвалам антываенных настрояў.

Паліцыя падала апеляцыю, і ў канцы лістапада справа Кліментавай была накіраваная на новы разгляд. У выніку суд палічыў, што жыхарка Цюмені ўсё ж выступала не супраць рыбы.

Па даных СМІ і праваабаронцаў, з пачатку сакавіка, калі артыкул «Публічныя дзеянні, накіраваныя на дыскрэдытацыю выкарыстання Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі» (20.3.3 КаАП), з'явіўся ў Адміністрацыйным кодэксе, па ім было складзена больш за пяць тысяч пратаколаў.

Артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу ад 30 да 50 тысяч рублёў. На працягу года пасля ўступлення рашэння суда ў сілу на чалавека могуць завесці крымінальную справу за аналагічнае парушэнне.

Часцяком паліцыя і суды разглядаюць у якасці «дыскрэдытацыі» арміі досыць нечаканыя рэчы. У пачатку снежня СМІ паведамлялі, што жыхара Чыты аштрафавалі на 30 тысяч рублёў за пераказ у сацсетках сну пра прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5