Што кажа былы адміністратар Nexta?

Пра асаблівасці працы бота канала Nexta нам расказаў Ян Рудзік, былы адміністратар праекта: «ID тэлеграм-акаўнтаў быў бачны толькі тады, калі чалавек дасылаў медыяфайлы, то-бок дакладна з відэа або фота, але, магчыма, і з аўдыя. У астатніх выпадках бачны толькі нікнэйм (гэта бачна і на скрыншотах, якія апублікавалі сілавікі. — НН). Так працаваў бот».

Рудзік мяркуе, што даныя сілавікі маглі атрымаць з прыладаў Пратасевіча. Імаверна, той не чысціў перапіскі і мог нешта захоўваць у сябе на прыладах у выглядзе архіваў. Адмінам Nexta Пратасевіч быў са студзеня да канца верасня 2020 года. Такім чынам, мяркуе Рудзік, у руках сілавікоў могуць быць нейкія даныя за гэты час.

Цяперашнія адміны Nexta, як вынікае з іх заявы на канале, таксама лічаць, што ўцечка адбылася праз доступ да тэхнікі Пратасевіча.

Пратасевіч быў таксама адмінам канала «Беларусь галаўнога мозгу» з канца верасня 2020-га да арышту.

«У БГМ, мне здаецца, бот быў такі ж, як у ЧКБ, — паказваў ID усіх карыстальнікаў, а не толькі тых, хто высылаў аўдыя і відэа», — кажа Рудзік.

Ён лічыць, што Пратасевіч мог быць і ў іншых палітычных чатах, камунікаваць з актывістамі.

Што рабіць, калі вы пісалі ў бот Nexta ці БГМ? 

Што да магчымасці ідэнтыфікацыі таго ці іншага чалавека, то тут так: калі чалавек не пісаў у бот сваіх асабістых даных, то гэта адна сітуацыя, калі перадаваў (напрыклад, свае імя і прозвішча, пратакол затрымання) — іншая.

«Наша Ніва» ў парадку эксперыменту праверыла пяць ID у тэлеграме, якія выклалі сілавікі ў сваім паведамленні. Чатырох з пяці чалавек атрымалася раскрыць.

Таму варта ўзважваць рызыкі.

Прадстаўнікі ініцыятывы па лічбавай бяспецы CyberBeaver рэкамендуюць тым, хто пісаў у боты Nexta і БГМ, выдаліць акаўнт у тэлеграме, каб даныя акаўнта перасталі з вамі асацыявацца. Перад гэтым пачысціць кэш медыя і базаў даных тэлеграма.

Новы акаўнт варта стварыць на новы нумар тэлефона з іншым імем.

Як зарэгістраваць ананімныя акаўнты ў Telegram, сацсетках і іншых месенджарах — падрабязны гайд

У кожным разе, на сёння мы назіраем, як лукашэнкаўцы караюць задняй датай за тое, што не было забароненым на момант здзяйснення. 

Чытайце яшчэ:

Лукашэнкаўцы ўзяліся за тых, хто дасылаў паведамленні ў Nexta — імаверна, Пратасевіч ніколі не чысціў чаты

Як пачысціць тэлеграм-боты, каб не засталося ніякіх слядоў ВІДЭА 

Клас
9
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
33