Экаактывісты з групы «Апошняе пакаленне» пад'ехалі да ёлкі на машыне з пад'ёмнікам, разгарнулі плакат з надпісам «Гэта ўсяго толькі верхавіна каляднай ёлкі» і пачалі пілаваць дрэва. Праз некалькі хвілін абаронцаў клімату затрымалі паліцыянты.

Як адзначыў прэс-сакратар прафсаюза паліцыі Германіі, дзеянні экаактывістаў становіцца ўсё больш складана зразумець і апраўдаць добрымі намерамі.

«Па такіх дзеяннях відаць, наколькі крывадушна паводзіць сябе гэтая арганізацыя на працягу доўгага часу. Напэўна, гэта нейкая вышэйшая навука — думаць, што, адпілоўваючы верхавіну каляднай ёлкі, можна зрабіць нешта карыснае для змены клімату. Не думаю, што жыхароў Берліна гэты бессэнсоўны ўчынак зможа на нешта падштурхнуць», — сказаў Бенджамін Ендра.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?