Новая пастанова Саўміна ўносіць карэктывы ў нормы, прынятыя ў кастрычніку адносна разборкі крамамі тушак птушкі.

Раней унеслі забарону прадаваць часткі тушкі птушкі, за выключэннем вырабленых мясаперапрацоўчымі, птушкагадоўчымі і сельскагаспадарчымі арганізацыямі. Цяпер гэтая забарона будзе тычыцца толькі курыцы. Іншыя віды птушак (напрыклад, індычку, качку) можна разабраць.

Як вядома, адносна курыных тушак раней пастанову выпусціла таксама Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Яно пастанавіла, што цана дзвюх паўтушак, пярэдняй і задняй чвэрткі тушкі не павінна перавышаць кошт самой тушкі, а кошт іншых частак тушкі — кошт тушкі, павялічанай на 10%.

Тэма была паднятая Аляксандрам Лукашэнкам у кастрычніку, калі той указаў на разборку тушак як на механізм абыходу абмежавання цэн.

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1