Фота: pixabay.com
Паведамляецца, што Аванг, 9-гадовы сабака, помесь залацістага рэтрывера і лабрадора, пачаў бесперапынна брахаць, калі з яго гаспадаром здарылася бяда. Так суседзі 78-гадовага Янга і западозрылі нядобрае, піша Yahoo News.
Паліцыя ўскрыла дзверы ў кватэру Янга і знайшла яго на падлозе. Афіцэр сказаў сабаку: «Мы тут, каб уратаваць твайго гаспадара». Як ён расказвае, сабака нібыта зразумеў і адразу лёг. Янга з інсультам забралі ў бальніцу.
Аванга, які жыў у Янга з маленства, прывезлі ў прытулак для бяздомных жывёл, дзе змясцілі ў клетку. Сабака адмаўляўся есці і піць. У прытулку, як расказваюць, звярталі асаблівую ўвагу на адважную жывёлу, але Аванг усё адно памёр 2 снежня ад тугі па гаспадару.
Раней ужо былі выпадкі, калі жывёлы паміралі пасля перасялення ў гэты прытулак праз тое, што не маглі звыкнуцца з новым асяроддзем.
Чытайце таксама:
«Часам сумкі з жывёламі прыляталі ў вокны». Жанчына трымае дома 86 катоў, 26 сабак і 8 авечак
Чаму сабакі любяць лізаць ногі?
«Гэтага корму няма і больш не будзе». Што адбываецца ў зоамагазінах





