Фота: Ebrahim Noroozi / AP

Фота: Ebrahim Noroozi / AP

Як гаворыцца ў заяве Міністэрства адукацыі, абмежаванне доступу жанчын ва ўніверсітэты ўступае ў сілу неадкладна і на нявызначаны тэрмін.

Жанчын у Афганістане паслядоўна пазбаўляюць магчымасці атрымліваць адукацыю.

Летась талібы забаранілі дзяўчынкам наведваць сярэднія школы. У сакавіку гэтага года «Талібан» раскрытыкавалі замежныя ўрады пасля таго, як талібы, падаўшы некалькі сігналаў аб тым, што школы для дзяўчынак хутка могуць быць адчыненыя, у выніку пакінулі іх зачыненымі.

Прыёмныя экзамены ў афганскія ўніверсітэты прайшлі тры месяцы таму — сярод паступіўшых былі тысячы маладых жанчын.

Аднак на прадметы і спецыяльнасці, якія яны маглі вывучаць, былі накладзеныя сур'ёзныя абмежаванні. Ветэрынарыя, інжынерная справа, эканоміка і сельская гаспадарка былі цалкам забароненыя для жанчын, а на журналістыку накладзеныя сур'ёзныя абмежаванні.

Пасля таго, як талібы захапілі ўладу ў Афганістане ў мінулым годзе, ва ўніверсітэтах увялі асобнае навучанне і асобныя ўваходы для мужчын і жанчын. Жанчын пры гэтым маглі навучаць толькі іншыя жанчыны ці мужчыны старэйшыя за пэўны ўзрост.

У лістападзе жыхаркам Кабула быў таксама забаронены ўваход у гарадскія паркі. Талібы палічылі, што такія дзеянні парушаюць нормы шарыяту. Прыкладна тады ж жанчынам забаранілі наведваць басейны і спартзалы ў афганскай сталіцы.

Чакалася, што гэтыя правілы будуць распаўсюджаны на ўсю краіну.

Жыхаркі Кабула яшчэ ў пачатку года выходзілі на акцыі з патрабаваннем вярнуць ім права на працу і адукацыю, але гэтыя акцыі жорстка душыліся.

Некалькі тыдняў таму ў краіне была затрыманая актывістка па абароне правоў жанчын Зарыфа Ягубі і яшчэ тры чалавекі. Нягледзячы на шматлікія заклікі да іх вызвалення з боку ААН і іншых арганізацый, талібы ніяк не адрэагавалі на гэта.

На мінулым тыдні 12 чалавек, у тым ліку тры жанчыны, былі падвергнутыя лупцоўцы на футбольным стадыёне ў Афганістане на вачах у тысяч гледачоў.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
12