Энтані Блінкен. Фота: AP Photo / Carolyn Kaster
«У адпаведнасці з паўнамоцтвамі, дэлегаванымі прэзідэнтам, сёння я санкцыяную дваццаць восьмую пастаўку амерыканскіх узбраенняў і абсталявання для Украіны са жніўня 2021 года. Гэта пастаўка на 1 мільярд даляраў дасць Украіне больш шырокія магчымасці для супрацьпаветранай абароны і высокадакладных удараў, а таксама гэта дапамога ўключае дадатковыя боепрыпасы і крытычна важнае абсталяванне, якое Украіна так эфектыўна выкарыстоўвае для абароны на полі бою», — гаворыцца ў заяве Блінкена, апублікаванай на сайце Дзярждэпартамента.
Агульная сума вайсковай дапамогі ЗША Украіне з пачатку працы адміністрацыі Джо Байдэна складзе 21,9 млрд даляраў.
«Сённяшняя дапамога ўпершыню ўключае сістэму СПА Patriot, здольную збіваць крылатыя ракеты, балістычныя ракеты малой далёкасці і самалёты на значна больш высокай адлегласці, чым раней перадзеныя сістэмы СПА», — праінфармаваў Блінкен.
«Мы будзем працягваць падтрымліваць Украіну столькі, колькі спатрэбіцца, каб Кіеў мог працягваць абараняць сябе і быць у больш моцнай пазіцыі за сталом перамоў, калі прыйдзе час», — запэўніў ён.





