Сцяг з Бахмута ў Кангрэсе ЗША. Скрыншот відэа
Яшчэ цытата з выступлення Уладзіміра Зяленскага перад Кангрэсам ЗША.
«У наступным годзе будзе паваротны момант, я ведаю, момант, калі адвага ўкраінцаў і рашучасць амерыканцаў павінны будуць забяспечыць будучыню нашай агульнай свабоды. Будучыню людзей, якія адстойваюць свае каштоўнасці», — сказаў ён.
Таксама Зяленскі сказаў пра перамогу, здабытую, на яго думку, над Расіяй у барацьбе за розумы людзей ва ўсім свеце.
«Расійская тыранія страціла кантроль над намі і ніколі больш не будзе ўплываць на нашы розумы. Але мы павінны зрабіць усё, каб краіны глабальнага Поўдня таксама атрымалі гэтую перамогу», — сказаў ён.





