Ілюстрацыйнае фота
Сталічная кампанія закупіла ў Расіі вялікую партыю бытавой тэхнікі, але частка яе знікла падчас стаянкі фуры ў Віцебску.
Па шляху з РФ кіроўца фуры спыніўся ў Віцебску на начлег, а машыну пакінуў на ахоўнай стаянцы. На наступны дзень ён убачыў, што машына ўзламаная, а частка тэхнікі знікла.
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РАУСа выйшлі на след падазраваных — па версіі сілавікоў, дзёрзкі крадзеж у абласным цэнтры здзейсніў крымінальны дуэт з Баранавічаў.
39 і 47-гадовы мужчыны заехалі на тэрыторыю стаянкі, сарвалі пломбы з паўпрычэпа і забралі 32 пасудамыйныя машыны.
Кошт выкрадзенага тавару складае 33 000 рублёў. Крадзеную бытавую тэхніку адвезлі ў Мінск, дзе папрасілі знаёмага прадаць пасудамыйкі.
Сілавікам удалося канфіскаваць толькі частку скрадзенага, падазраваныя ў здзяйсненні крадзяжу жыхары Баранавічаў затрыманыя.





