Напярэдадні Генштаб ацэньваў гэтыя страты ў 99 740 чалавек.
Каго менавіта і як лічаць украінскія вайскоўцы — толькі забітых ці ўсе беззваротныя страты, — дагэтуль не цалкам ясна. У інфаграфіцы, якую яны публікуюць штодня, адпаведная графа называецца «ліквідавана асабістага складу».
Ацэнкі расійскіх страт іншымі назіральнікамі — больш сціплыя.
Руская служба «Бі-бі-сі» мяркуе, што страты забітымі расійскай арміі і Расгвардыі ва Украіне могуць складаць больш за 20 000 чалавек, а агульныя беззваротныя страты Расіі (то-бок забітымі, цяжка параненымі і зніклымі без вестак) — прынамсі 90 000 чалавек.





