Высветлілася, што 24-гадовы хлопец скраў аўтамабіль, які пакінулі для хімчысткі салона.

У гэты дзень хлопец шмат піў са сваім прыяцелем. У нейкі момант ён вырашыў з'ездзіць да бабулі ў Валожынскі раён па самагон і грошы.

Хлопец узяў ключы, якія перадаў работнікам аўтамыйкі ўладальнік аўтамабіля, і разам з прыяцелем з'ехаў на чужой машыне.

Пасля гасцявання ў бабулі вяртаўся ў Мінск, аднак трапіў у ДТЗ і ўцёк з месца здарэння. Мужчыну затрымалі. Вядома, што раней ён быў судзімы за рабаванне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?