З дзяржсектара на праверку ўзялі 103 пробы. Перавышэнняў ўзроўню цэзію-137 і стронцыю-90 спецыялісты не выявілі. А з прыватнага сектара ўзялі 931 пробу харчовых прадуктаў. Высокі ўзровень радыяцыі выявілі ў пробе лясных ягад і ў чарнічным варэнні, у трынаццаці пробах свежых грыбоў і прадуктах іх перапрацоўкі, у дзвюх пробах сушаных грыбоў і трох пробах мяса лася.
Так, у кансерваваных грыбах з Хойніцкага раёна радыяцыя аказалася вышэйшая за норму амаль у 26 разоў.
Спецыялісты праверылі 35 пробаў вады на ўтрыманне цэзію-137, а таксама 126 пробаў харчовых прадуктаў і вады на ўтрыманне стронцыю-90. Перавышэнняў дапушчальных нормаў не выяўлена.





