Сюжэт пра яго паказала дзяржаўная ТРК «Брэст».

Пасля адстаўкі мужчына жыў і працаваў у Ташкенце. Пасля 2020 года нібыта «стаў агентам украінскіх спецслужбаў», за што быў затрыманы.

У відэа, паказаным на дзяржаўным тэлеканале, сам Дзмітрый кажа, што ўкраінцаў цікавіла размяшчэнне расійскіх часцей на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, чым займаюцца, адкуль робяць запускі ракет.

Гуліну выставілі абвінавачванні паводле артыкула 356 КК (здрада дзяржаве), вынікае з роліка.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
12