Сота

Сота

Аб завядзенні крымінальнай справы супраць 61-гадовага мужчыны стала вядома 14 ліпеня. На наступны дзень суд адправіў яго ў СІЗА. 20 снежня на пасяджэнні Валагодскага гарадскога суда пракурор запытаў для Румянцава шэсць гадоў калоніі.

Падставай для крымінальнай справы сталі допісы Румянцава ў сацсетках, а таксама тое, што мужчына праз сваё аматарскае радыё распаўсюджваў інфармацыю пра вайну ва Украіне.

Праект «Прывітанне, ты замежны агент», які стварылі прызнаныя «замежнымі агентамі» журналісткі Соня Гройсман і Вольга Чуракова, называў Румянцава аматарам музыкі, краязнаўцам і аўтарам відэаблога «Ваван медыя». Мужчына 20 гадоў працаваў качагарам на мясцовым станказаводзе, а пасля яго закрыцця — кандуктарам у гарадскім тралейбусе.

Яго падпольная радыёстанцыя працавала з перадатчыкамі, набытымі на AliExpress. Ён стварыў яе яшчэ восем гадоў таму і рэгулярна выходзіў у эфір — ставіў у асноўным савецкія хіты. Пасля пачатку вайны Румянцаў пачаў надаваць больш увагі палітычным тэмам. Улетку ён стаў першым у горадзе абвінавачаным па артыкуле аб «фэйках» пра расійскую армію.

Віну ў распаўсюдзе «ваенных фэйкаў» Румянцаў не прызнаў. Ці былі ў яго радыёстанцыі слухачы і як шмат, невядома.

Па артыкуле аб распаўсюдзе «ваенных фэйкаў» па матывах палітычнай нянавісці, па якім абвінавацілі Румянцава, прадугледжана пакаранне да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Рэальныя тэрміны па гэтым артыкуле раней атрымалі дэпутат муніцыпальнай акругі Краснасельская Аляксей Горын (сем гадоў калоніі) і прызнаны замежным агентам палітык Ілля Яшын (восем з паловай гадоў).

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
14