У пункце 45 Палажэння аб заахвочваннях і аказанні матэрыяльнай падтрымкі спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, па падтрымцы таленавітай моладзі, адзначаецца, што пазбавіцца заахвочванняў і звання лаўрэатаў прэзідэнцкіх спецфондаў можна будзе за:

  • здзяйсненне цяжкага ці асабліва цяжкага наўмыснага злачынства;

  • парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў, прапаганду або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі, распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць;

  • іншыя дзеянні, якія наносяць шкоду дзяржаўным або грамадскім інтарэсам ці дыскрэдытуюць спецфонды.

З гэтага вынікае, што перадусім гэтая норма будзе прымяняцца да людзей з альтэрнатыўнымі палітычнымі поглядамі.

Згодна з пунктам 47 Палажэння, на вяртанне грошай пазбаўленаму звання даецца паўгода. Пасведчанне лаўрэата і іншыя знакі адрознення трэба будзе аддаць за месяц. Калі чалавек, пазбаўлены заахвочванняў з лукашэнкаўскіх спецфондаў, адбывае пакаранне, тэрміны вяртання грошай і дакументаў падаўжаюцца.

Мяркуючы па тэксце дакумента, указ не мае зваротнай сілы і не распаўсюджвае сваё дзеянне на падзеі, якія адбыліся да ўступлення яго ў сілу. Аднак практыка паказвае, што трактоўка такога заканадаўства ў рэпрэсіўных органаў часта адвольная.

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
15