Эксперымент праводзіцца з 19 снежня гэтага года па 30 красавіка 2023-га. Для яго абраныя па тры ўстановы адукацыі ў кожным рэгіёне:

  • у Брэсцкай вобласці — Маларыцкая сярэдняя школа № 1, СШ № 1 Брэста, сярэдняя школа вёскі Чарнаўчыцы;

  • у Віцебскай — віцебская гімназія № 1 імя Жарэса Алфёрава, гарадоцкая СШ № 2 імя Сабалеўскага, Дабрамыслінская сярэдняя школа імя Ціхмянава Лёзненскага раёна;

  • у Гомельскай вобласці — СШ № 74 Гомеля, СШ № 4 Рэчыцы, Торфазаводская сярэдняя школа;

  • на Гродзеншчыне — СШ № 37 Гродна, СШ № 1 Шчучына і Вярэйкаўская сярэдняя школа;

  • на Магілёўшчыне — СШ № 39 Магілёва, СШ № 45 Магілёва і Вяйнянская сярэдняя школа;

  • у Мінскай вобласці — Нясвіжская гімназія, СШ № 1 Фаніпаля і Дзешчанская сярэдняя школа Уздзенскага раёна;

  • у Мінску — сярэдняя школа № 52, сярэдняя школа № 121 імя Ягорава і гімназія № 16.

У ходзе эксперыменту ўлады хочуць вывучыць смакавыя перавагі дзяцей з дапамогай анкетавання бацькоў і навучэнцаў і ўдасканаліць арганізацыю харчавання. Напрыклад, мяркуецца перасунуць час першага прыёму ежы на больш позні, а колькасць паходаў у сталовую будзе залежаць ад агульнага часу знаходжання ў школе ў той ці іншы дзень.

Таксама будуць апрабаваныя новыя тэхналогіі прыгатавання ежы, распрацаванае прыкладнае двухтыднёвае меню.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0